"Вадзіца-царыца, зямная і нябесная! Зара вячэрняя, зара вутранняя, сонца краснае, месячык праведны, зорачкі частыя, панядзелачак святы, святачкі святыя, гадавыя! Станьце, гаспадухначкі, на помач, святыя анёлы, на радасць, памажыце мне зглаз-урокі загаварыць! I выхадзіце вы, зглаз-урокі, з раба гэтага нядужага, з буйнай галавы, з чорных брывей, з слухавых вушэй, з баявых наздрэй, з рацівага сэрца, з сільнага жывата, з чорнай печані, з белага лёгкага, з гарачай крыві, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з рус-кос, з трыдзевяць касцей, трыдзевяць жыл, з трыдзевяць пажылак, з ногцікаў, з локцікаў, з белых рук, з хрыбетнай касці, з гаручых слёз. Ідзіце вы, зглаз-урокі, на імхі, на балоты, на тонкія аржаванні, на ніцыя лозы, на гні-лыя калоды, на сухія лясы, на жоўтыя пяскі, на буйныя ветры, на неадчыненыя дзверы, на нехрышчоную зямлю, дзе сонца не грэе, дзе ветры не веюць, дзе пеўні не спяваюць, і гусі не крычаць, і сабакі не брэшуць, і птушкі не пяюць, і звяр'ё не бегае, і людзі не ходзяць. Там вам курганы-нагуляны,і там, на белым камні, стаяць сталы цясовыя, на тых сталах абрусы белыя, на тых абрусах кубкі вінныя; там стаяць ложкі цясовыя, на тых ложках пярыны пуховыя; там у шэрых барах, у цёмных лясах ёсць прыгожая сенажаць, сярод той распрыгожай сенажаці стаіць куст ракітавы, пад кустом ракітавым сядзіць паненка, (пірагі пячэ і вас да сябў госці кліча) – пірагі пякець і вас да сябе ў госьці клічыць і піва наварыла, і мёду насыціла....ванне; там вам гуляць, вінныя кубкі выпіваць, на цясовых ложках аддыхаць; там быць, там вам жыць, там і раскашавацца. Тут жа вам не хадзіць, касцей не ламаць, шчырага сэрца не знабіць, цела не пушыць, не калоць, не пароць, не гарзць, не балець. Чур табе!»
Вазьмі ты, вецер ціхі, вятровае ліха; дзе ты гуляў, дзе ты буяў, дзе ты рабу гэту балезную сустракаў, што ты ёй даў, каб назад адабраў. Правялікі пан дамавы! Правялікі пан лесавы — безыменшчык! Правялікі пан баравы — Сцяпан! Правялікі пан палявы — Антон! Правялікі пан лугавы — Хвядос! Правялікая пані маці, малання-бліскуха! Прасіце вы сваіх сыноў, дванаццаць ціхіх вятроў, які нам шкоду зрабіў, адабраць вятровае ліха. Чурайся, ліха, адракайся ад раба гэтага і ідзі, вятровае — на вецер; зямное — на зямлю; вадзяное — у ваду; агнявое — у агонь. Амінь» (белорус)