Сон Богородицы.
Божай маці пакланюся. Маць'Божа, будзь у помачьі.
На Сіяньскай гары, на Сіяньскай зямлі там хадзіла Прасвятая Багародзіца Божая маці. Яна сабе мала пачыну. Прыйшоў
да яе Ісус Хрыстос:
— Ох ты, маці, мая маці, ці ж ты спіш, ці ляжыш?
— Не, мой сынку, я ні сплю, ні ляжу, ва хне цябе віжу, як
табе кап'ё надзявалі, навокраст ручкі распіналі, за ногці скобкі
заганялі, кроў гарачу пралівалі, шупшынаю галоўку падпера-
залі.
A ў нядзелю рана сонейка не ўсходзіць, ужо Божая маць
40
Прасвятая Багародзіца свайго сынку за ручаньку водзіць. Па-
вяла яго на ютрань, з ютрані на службу, з службы на сіняе мора.
На сінім моры ляжыць камень, на том камені стаіць цэрква,
у цэркві прыстол, на прыстолі Cyc Хрыстос ляжыць, сем раз ма-
літву творыць. Прыйшоў да яго Пятро i Павел:
— Ох ты, Cyce, наш Cyce, за каго ты страдаеш? За нас, грэ-
шных, муку прымаеш.
— Пятро i Павел, бярыцехрэст у рукі, ідзіце па беламу све-
ту, закажыце старому, сляпому, глухому, малому: хто етую ма-
літву будзе ўмець, рана i ўвечар будзе пець, ня будзе яго гром
забіваць, ня будзе ў вагне згараць, ня будзе ў вадзе патапаць,
ад наглае смерці сахраніцца.
*****
Ад нячыстай сілы
На моры на Сіяні, на рацэ Ірдані стаяць тры дзявіцы Лукаміры-
цы; яны стаяць i Богу молюцца, Бога просюць i молюць, i вадзГ-
цу сабіраюць, i чалавеку на помач аддаваюць. I просім мы Ха-
зяіна лесавога i палявога, i дамавога: памажы рабу божаму
ад прыткі раннія i палудзенныя, i вячэрнія i палуношныя, i з буй-
най галавы, з ясных воч, з румянага ліца, з гаручай крыві, з буй-
най касці i 'д жыл i 'д сустаў, ад чорнага печаня, ад белага
леганя.
*****
Госпадзі Божа, багаславі, памажы, Cyc Хрыстос, мацер Бо-
жая, Дух Святы, Тройца Святая.
Дзень добры, Хазяін часны, лясны i дамавы, i вадзяны, i ты,
Косьцян i Кучын, i Кучуба, i Лена, i Ева. Я ж вас усіх упрашаю,
сталы настаўляю, скацерсцямі засцілаю, хлеб-соль пакладаю,
мёд i віно ў кубкі наліваю, каб ад мяне, Петрака, словасы пры-
німалі, сваю ярасць унімалі з такога-та раба чалавека, з буйнае
галавы, з румянага ліца, з чорных бравей, з ясных вачэй, із ну-
трэй, із печані, із жыл, із пажыл, з сустаў, з палусустаў.
*****
Госпаду Богу памолімся i матары Божай прыклонімся! Хрэст
Хрыстоў у рабу божам (Паўлу), хрэст Хрыстоў i на Паўлу; хра-
стом Хрыстовым бесяў адганяяць. Адступіцеся, бесі праклятыя,
да ня дзелайця ні ядыныя ўрэды! Тут жывуць ангалы i арханга-
лы, харувымы i сарахвымы i чатыры вангалістыя: Матвей i Мар-
ка, i Лўка i Іван Баслоў, i раб божы Павял.
*****
Ад лесуна
Цар лесавы, царыца-лесавіца!
Прымі ты наш падарак i нізкі паклон, i прымі ты маіх малых
рабят i адпусьці ix дамоў, штобы яны па лесу не плуталі, пад сас-
ной не начавалі, шэрай калоды не елі, ключаврй вады не пілі,
да дому дахадзілі; a табе ў лясу спаць, з дзеткамі па пням ха-
дзіць, з жаной на мху спаць, a маіх рабят у глаза не відаць.
Амінь.
*****
Супраць лесуна
Хажу па лясам, па кустам, па мхам, па балотам, па лыка-
дзёрам, па гнілецям, па чарніцам, па малінам, куда ль не хажу,
нікагда не блужу, сонца — па сонцу, луна — па луне, пры час-
тых звяздах, пры вячэрніх зарах, хажу не блужу, a табе, лясной
хазяін, пакорнасьць аддала, ад мяне, раба, адшатнісь, у бярозу
абярнісь. Амінь.
Ад лесуна
Іду ў лес, бяру хлеб i соль i нясу лясному хазяіну, Кляпяке
i Астраке, i падзі ад мяне, няшчасны, на мхі, на балота, на гні-
лую калоду. Там табе пасьцель паслана, ізгалоўе высокае, пя-
рына пуховая; там табе спаць, a майго не відаць. Не я цябе га-
ню, гоніць ця Хрыстос i святая Лука, гоняць цябе огнем, пламе-
нем, жалезным прутом.
Пры выхадзе з хаты
Выхаджу я за варот, маць Прачыстая напярод, рызаю за-
крывае, ад усіх урагоў спаеае. A я, раба божая (імя), іду, сон-
цам асвячуся, месяцам абгараджуся. Іду, раба божая (імя),
нікога не баюся.
Ад нячыстай сілы, нарадкі
Вадзіца-царыца, красная дзявіца, нябесная пелясніца, бо-
жая стошніца i марськая пажарніца,— пасылаецца i памагаец-
ца рабу божаму, i порч выганяецца із русага воласа, із .бумаж-
нага цела, рацівага серца, з усіх жыл, з усіх пажыл, са ўсіх сіл.
Стань, Госпадзі, на помач, маць Прачыстая, на пасобу, анга-
лы, на радась, усі святыя ўгоднікі божыя, на помач. Святы Юры-
Ягоры i Мікола — скоры памошнік, i Міхашіа — нябесны вайво-
да, саскачы з вышняга неба, сталяным мечам закалі ведзьму,
роджаную i навучоную; каторая ззадзі даганяець, тую закалі,
i каторая наперадзабягаець, тую закалі, каторая збоку заглі-
даець, тую закалі. Рабу божаму пазволь жыць на белам свеці
i ў карысьці, i радасьці, у добрам здароўі.
*****
Ад нячыстай сілы, нарадкі
Зара зару занімаець, свёту-сонца бажаець, Прэсвятая Бугу-
родзіца ангалаў ажыдаець. Ангалі мае храніцелі, збаўця раба
божага ад нячыстыя сілы, ад трыдзевяць калдуноў, ад трыдзе-
вяць ведуноў i вядунняў, ад калдуна i ад калдуніхі, ад уражэс-
кія сілы, ад нячыстага духа, ад ведзьмы-чарадзейніцы. Агарадзі
яго, Госпадзі, каменнаю сцян-ою i накрый яго, Госпадзі, гара-
чаю ска'радою, падмасьці яму, Госпадзі, зялезнаю даскою. Та-
ды яго ведзьма-чарадзейніца імець, як каменную сцяну ілбом
праб'ець, гарачую ска'раду языком праліжэць, зялезную даску
нагою праломіць.
На гарэ Васіяньскай стаіць цар-цэркуў, у тэй цэркві прэсто-
лы стаяць, ютрэні ўспеваюць, службы савершаюць, праскамйыі
вынімаюць,харуім васпяваюць. Свято Міхайла на прэстолі ста-
іць, відзіць ён нас,праведнікуў i ябеднікуў, i наганіцелеў, і\ведзь-
маў-чарадзейніцуў; i разбіваець вялікаю грамою, пякучаіо ма-
ланнёю, калянаю скалою, багатырськім канём, булатным на-
жом. Асвяці, Госпадзі, сію ваду на ўсякім часі, на ўсякай гадзіні!
Ад нячыстай сілы, нарадкі
Госпадзі Божа, багаславі, святая маць Прачыстая, памажы.
Выгаварую я ету балезню-нарадку ад усякага злога прыхватку.
Будзем ад етыя балезні зорычкамі аграждацца, месічкам ас-
вяшчацца. Ангалі-храніцелі, храніця ету душу i ў дні i ў ночы,
i ва ўсякам божым месці. У чыстых палях i ў эялёных лугах там
сталы засціланыя, кубы наліваныя, вот там табе гуляць i буяць,
a раба божага не чапаць. Чэраз святую сыботу, маць-раку, да-
вала маці Прачыстая руку ад усіх злых ад чараўнікоў i чараў-
ніц. Есь на Сіяньскам моры, узлукамор'і выспа, на той выспі ста-
іць дуб на дванаццаць какатоў. На том дубі зві сабе, чорны во-
ран, гняздо, i жыві-пражывай, i свой злы яд вынімай. A ня бу-
дзеш свайго злога яду вынімаць, будзець цябе Гасподзь Бог на-
казуваць вялікімі грозамі, вялікімі хмарамі i вялікімі пярунамі.
Ад злога чаравання
Памолімся мы i паклонімся Госпаду Богу i Духу Святому,
Тройцы святой ядынай, i Прачыстай мацеры Божай, i Святому
васкрасэнійку Хрыстоваму, чэснаму, міласэрнаму, i ўсім свя-
точкам, гадавым празьнічкам, кіяўськім, пячэрськім i рымськім,
i русалімськім, i Ісакаву i Якаву, i Антоняму i Хвядосяму, i свя-
тому Юру i Ягору, i святому вотчу Міколу. I святы вотча Міко-
лачка, вы скорыя памошнікі, вы божыя ўгоднікі, вы вялікія ма-
літвеннікі, вы ж скоранька памагаеця,— гэтаму рабе божаму
чалавеку з'едзь замаўляйця i злога чалавека на мхі, на балоты
ссылайця. I найсвеншая Марэя, іна стаіць у храмі Гасподням,
дзяржыць іна свае ключыкі залатэя пры сталі,чараўніку i злой
хваробі замыкая губы i зубы, засылая іна яго i злую хваробу
на мхі, на балоты, на ніцую лозу, на калючую грушу, дзе ж быд-
лы не бегаюць, дзепціцы не лятаюць, дзе вужы-гады не жы-
вуць — там няхай злы чалавек i злая хвароба пражывая i пра-
бывая.
*****
Ад нячыстай сілы, нарадкі
Госпадзі Божа, багаславі рабу божаму вадэіцу браць.
На моры на Сіяні, на гарэ Кіяні стаіць цэрква. Ніхто ў тэй цэркві не бываець, акрымі Міхаіла-архангала — лістрапія гас-
подняга. Пасярод яе стаіць прастол, на том прастолі па чатыры
краі ляжыць чатыры храсты; пасярод яго ляжыць пашанішная
праскура, гарыць ярая свяча, ляжыць кніга — вангалія. Мі-
хаіла-архангал на 'бедню становіцца, кнігу вангалію чытаець,
ведзьмакоў заклінаець: што вы задумалі, загадалі, то ваша дзе-
ла не лрыдзецца: як вам на ўсім свеці расы ня біць i травы не
таптаць, i ўсяго свету не злятаць, i на ўсім свеці хлеба не пажы-
раць, i ў моры вады не папіць, i ў моры глыбіны не дастаць, i 'д
мора да неба вышыны не сазнаць, i на небі звёзд не пералі-
чыць, вышэ месіка не хадзіць, i жаркага сонца не зняць, i гас-
поднія калясніцы не павярнуць, i ў етай цэркві ня быць, кыла
прастола не хадзіць, i храсцей не цулуваць^ i пашанішнай пра-
скуры не зьядаць, i ярыя свячы не гасіць, i кнігі вангалія не чы-
таць,— так жа вам, ведзьмакі-чарадзейнІкі, i навучоныя i нара-
джоныя, i храмыя i сляпыя, i бяззубыя i сухарукія, i крывано-
гія,— так жа вам не зведзьмуваць, не счаруваць раба божага.
Як стаіць Гасподзь Бог на духу i гасподнія калясніца, так жа
стань рабу божаму серца на стану. Святыя кіяўськія Антоній-
Хвядосій, прашу вас на прмач к сабе. Святыя ангалы, станьця
на права плячо І на лева, услышыця малітву маю i данясіця Гос-
паду Богу.
Ад нячыстыя сілы
Ізганяю я з раба божага (такога-та) бясоў, дзьявалоў, ня-
чыстых духоў i самазлейшых духоў, ізганяю з такога-та раба,
з такога-та воласа, із ярых воч, із серца,з зубоў, з целясоў, з ро-
та, з носа, з віскоў, із мазкоў, із шыі яго, з плеч, з хрэбётныя
касьці, з рабёр i з сярэдзіны, із рук, із ног, із сустаў, з нутры яго,
з утробы, із жыл, i з пажыл, із крыві, з целеса, із дыханія, із уз-
гляда. I ссылаю вас, бясы-дзьявалы, нячыстая сіла, на мхі, на
балоты, на гнілыя калоды, на паганыя воды, ідзе Садом i Гамо-
ра стряблена. Закліцаю я вас, бясы-дзьявалы, нячыстая сіла,
ветраных i віхорных, i вадзяных i жывотных i насякомых. Заклі-
наю ўсемагушчым Богам су вышніх вобалак, чатырмя еванга-
лістамі: Іванам i Маркам, Лукою i Матвеям. Адступайця, злыя
духі, ад раба божага (такога-та), тут ангелы божыя прабыва-
юць i архангелы: Міхаіл i Гаўрыіл, Рахваіл, Міхаіл, Сасахваіл,
Гадуіл, Вархвалаіл, херуімы Гсеряхвімы i ангел-храніцель ва
векі, амін.
Ад порчы
Пумяні, Госпадзі, цара Давыда, цара Саламона, прамуд-
расць ix i з хітрасцямі ix.
Цар Давыд, цар Саламон, сакрацілі зямлю i ваду i весь мір
праваслаўны — сакраціця етыва раба, чалавека, ад ведзьмы-
калмыка i ад калдуна-чараўніка i ад ведзьмы-калмыцы i ад кал-
дуніцы-чараўніцы.
I вы, ведзьмы-калмыкі i калдуны-чараўнікі, на чом далі, на
чом саздалі етаму рабу порчу i нарад:. ілі вы на піцянні, ілі вы
на ядзянні, ілі ў паходзі, ілі на рабоці, ілі на торнай дарогі, ілі на
мяккай пасцелі, ці на пішчы даваўшы ілі след вынімаўшы — вы-
хадзіця, порчы i нарады, ад етыва раба i чалавека, із касцей,
із машчэй, із жыл, пажыл, суставаў i малінькіх сустаўчы-
каў, ад буйной галавы, ад рабочых рук, ад быстрых ног.
Я вас пасылаю, порчу, ад етыва раба за мхі, за балоты, за
ржаўцы-патопы, на Чорныя мора.
На бірагу Чорнага мора там стаіць ізбушка; у той ізбушкі
сідзяць дзве Анны-панны, яны тгі гуляюць — ету порчу прыні-
маюць ад такога-та раба божыя; маладых малайцоў жэнюць,
a дзявіц замуж аддаюць. Там етый порчы гуляння, там ей красу-
вання!
Обратная ссылка: https://mooncatmagic.com/belorusskaya-magiya/356/starinnye-zagovory/6339/